Государственное учреждение образования "Детский сад № 28 г. Борисова"
телефон: 74 66 04
email: sad28@rooborisov.by
220520, г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 11

Як ты дорага мне, мая родная мова

22.09.2022
Як ты дорага мне, мая родная мова

Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова" праходзіць у дзіцячай установе.


21 верасня дзеці спецгруппы №11 працягвалі знаёмства з беларускім фальклорам: казкамі, вершамі, прымаўкамі і інш.  З вялікім задавальненнем дзеці спявалі песні на роднай мове, прымалі ўдзел  у рухомых беларускіх гульнях. Пад час гульні "Апрані ляльку ў нацыянальны касцюм" дашкольнікі пазнаёміліся з новымі беларускімі словамі - назвамі адзення. З цікавасцю дзеці ставіліся да інтэрактыўнай гульні "Мая Беларусь". Яны з вялікім задавальненнем вызначалі адметныя знакі краіны, сімвалы Беларусі, вобласці, рамёствы, вядомыя і знакамітыя мясціны і іншае.

22 верасня для выхаванцаў старэйшых груп была арганізавана квэст-гульня "Фальклор, фальклор – душа народа…” Да дзяцей у госцi завiталi  героi Калыханкi. Яны прапанавалi дзецям квэст-гульню. Усім было весела і цікава: гучала беларуская музыка, дзецi чыталi вершы, спявалi беларускiя песнi, з Дзедам Барадзедам  і Буслiкам гулялi у беларускiя гульнi: "Грушка","Надзейка", "А мы проса сеялi". Танцавалі “Польку”,  вадзілі карагод. Таксама дзецям быў прапанован вiдыяфільм "Мая радзiма Беларусь".Як казаў Змiтрок Бядуля: «Не саромейся, беларус, размаўляць па-свойму, - на роднай мове бацькоў i дзядоў сваiх. Беражы сваю мову, беражы свае песнi, свае казкi, звычаi i ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў i вялiкi нацыянальны здабытак».

Версия сайта для слабовидящих