21 лютага у свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам.
Традыцыйна, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 28 г. Барысава» прайшоў дзень роднай мовы. Дзеці другой малодшай групы "Бусляняты" разам з выхавальнікам першай кваліфікацыйнай катэгорыі Чабатар Е.Ю. на занятку знаёміліся з беларускім нацыянальным касцюмам. А выхаванцы другой малодшай групы "Калабок" разам з маладым спецыялістам Панчанка К.А. знаёміліся з беларускай сказкай «Курка Рабка». Выхавацель Сяргейчык Т.Ц. з дзецьмі спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі маўлення арганізавала інсцэніроўку беларускай народнай казкі “Пых”. Выхавацель групы “Сонейка” Кохан Ж.І. на занятку па адукацыйнай вобласці “Мастацтва” прапанавала выхаванцам разгледзіць беларускія ўзоры і вышытыя беларускім арнаментам вырабы. Дзець старэйшай групы "Пралеска" разам з выхавальнікам Пратасоўскай С.І. пагулялі ў віктарыну “Падарожжа па Беларусі”. Дышлевіч О.А., выхавацель першай малодшай групы “Церамок”, паказала дзецям кукальны тэатр “Дзедава рукавічка”. Дзеці сярэдняй групы разам з выхвавальнікам Чыжык С.А. пазнаёміліся з творамі Якуба Коласа «На рэчцы зімою», Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык».