21 лютага у свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы.
Традыцыйна, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 28 г. Барысава» прайшоў дзень роднай мовы. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам. Дзеці сярэдняй групы "Праменьчыкi" разам з выхавальнікам першай кваліфікацыйнай катэгорыі Кулакоўскай Ю.В. на занятку знаёміліся з беларускім нацыянальным касцюмам. Выхаванцы другой малодшай групы "Калабок" разам з маладым спецыялістам Панчанка К.А. знаёміліся з беларускай сімволікай. Выхавацель Сяргейчык Т.Ц. з дзецьмі спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі маўлення арганізавала занятак "Наша краіна". Малады спецыяліст Ермачонак А.А. разам з выхаванцамі старэйшай групы "Пралеска" чыталі хрэстаматыю "Залатая скарбонка". Дзеці сярэдняй групы разам з выхвавальнікам Канічэнкавай Г.В. пазнаёміліся з творамі Якуба Коласа «На рэчцы зімою», Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык».
Акрамя гэтага, у нашай установе дашкольнай адукацыі кожны чацвер аб’яўлены Днём беларускай мовы. Педагогі далучаюць дзяцей да беларускай мовы, выхоўваюць цікавасць да твораў беларускай мастацкай літаратуры і фальклору, знаемяць з творамі беларускіх пісьменнікаў. Усе заняткі ў гэты дзень праходзяць на роднай беларускай мове: дзеці чытаюць казкі і вершы на роднай мове, спяваюць песенькі, гуляюць у народныя рухомыя гульні, вырабляюць аплікацыі, прадметы дызайну з беларускім арнаментам, пазнаюць нешта новае пра традыцыі беларускага народа.