"Гучы, наша родная мова!” - пад такой назвай праходзіў Дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе.
У гэты дзень дарослыя разам з дзецьмі прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах: чытанне казак, вершаў, разгляд малюнкаў, удзельнічалі ў гульнях, накіраваных на папулярызацыю роднай мовы. Правядзенне Дня роднай мовы дае магчымасць нагадаць, што мы - беларусы, а наша родная мова - беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.
.
.
.
.