Государственное учреждение образования "Детский сад №28 г. Борисова"
телефон: 80177746604
email: sad28@rooborisov.by
220520, Минская обл., г.Борисов, ул 50 лет БССР, 11

Дзень роднай мовы

21.02.2024
Дзень роднай мовы

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.


Традыцыйна у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы у дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 28 г. Барысава" праходзілі мерапрыемства, прысвечаныя гэтай даце. Яны былі накіраваны на выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму. Дзень прайшоў з народнымі песнямі, беларускімі гульнямі, мастацкім словам. На працягу дня педагогі размаўлялі з дзецьмі пра Беларусь, пра яе культурную спадчыну, знаёмілі з нацыянальнымі традыцыямі. 

Версия сайта для слабовидящих