Государственное учреждение образования "Детский сад № 28 г. Борисова"
телефон: 74 66 04
email: sad28@rooborisov.by
220520, г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 11

Дзень беларускай мовы

20.07.2023
Дзень беларускай мовы

На працягу дня ў групе "Смяшарыкі" дзеці далучаліся да вывучэння беларускай мовы, слухалі і чыталі вершы і песні на роднай мове.


З гутаркі "Зямля пад белымі крыламі" выхаванцы даведаліся, што над шырокімі палямі, над векавечнымі пушчамі, над зялёнымі лугамі, над блакітнымі стужкамі рэк і рачулак, над люстрамі незлічоных азёр лунаюць у высокім небе белакрылыя буслы. Таму нашу краіну называюць Зямлёю пад белымі крыламі. Бусел - гэта сімвал Беларусі. Менавіта пагэтаму дзеці з цікавасцю рабілі буслоў з паперы, паспрабавалі зляпіць сімвал-птушку з пластыліна, а на прыканцы гулялі ў рухомую гульню "Буслік".

Версия сайта для слабовидящих