Государственное учреждение образования "Ясли-сад №28 г. Борисова"
телефон: 80177746806
email: sad28@rooborisov.by
220520, Минская обл., г.Борисов, ул 50 лет БССР, 11

.

Перыяд дашкольнага дзяцінства 

спрыяльны для фарміравання асноў

нацыянальнай самасвядомасці

Кожны чалавек  ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага  узросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні.

Маўленчае развіццё дзяцей у установах дашкольнай адукацыі адбываецца ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Першай мовай, якой авалодваюць дзеці дашкольнага ўзросту, выступае руская. Пры гэтым далучэннне дзяцей да беларускай мовы адбываецца таксама даволі рана. Дзеці чуюць яе па радыё, тэлебачанні, у дзіцячым садзе (асобныя заняткі, святы). У выхаванцаў ствараюцца «жыццёвыя» ўяўленні пра рускую і беларускую мовы, назіраецца паступовае свядомае адрозненне гэтых моў.

Білінгвальная адукацыя забяспечвае паўнавартаснае развіццё асобы дзіцяці сродкамі дзвюх моў і прадстаўленых імі культур. Дзіця-білінгв мае магчымасць інтэграцыі ў дзве моўныя культуры, што спрыяе як яго разумоваму, так і псіхічнаму развіццю, пашырае і ўзбагачае мысленне і кругагляд выхаванца. Авалодванне беларускай мовай спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Што да засваення рускай мовы, то рускамоўныя зносіны пашыраюць камунікатыўнае асяроддзе выхаванцаў, садзейнічаюць іх далучэнню да сусветнай культуры. Адначасовае ж авалодванне дзецьмі дашкольнага ўзросту дзвюма мовамі (рускай і беларускай) пашырае іх светапогляд, спрыяе развіццю палікультурнай свядомасці і павялічвае патэнцыяльныя маўленчыя магчымасці.

Аднак найвышэйшы ўзровень моўнай кампетэнтнасці дзяцей забяспечвае ўсё ж такі руская мова. Беларуская, якая з’яўляецца мовай нацыянальнай прыналежнасці, выступае ў асноўным у якасці мовы нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай у асноўным па крытэрыі ідэнтыфікацыі, Н.С. Старжынская сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. Што да спецыяльных заняткаў па навучанні беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання, то яны  праводзяцца з дзецьмі, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага ўзросту. Асноўнымі спецыяльнымі метадамі навучання дзяцей беларускай мове выступаюць: прамы, супастаўляльны і камбінаваны метады.

Версия сайта для слабовидящих